19:12 Ад 1 красавіка таксісты абавязаныя павесіць спецнумары
Ужо адштампаваная тысяча нумароў жоўтага колеру, 500 з іх аддадзена ў
Мінск. Каштаваць яны будуць 31 тысячу рублёў. Мяняць тэхпашпарт пры
гэтым не трэба. Проста ў сертыфікат паставяць штамп з новым нумарам. Пакуль ніякіх штрафаў не прадугледжана, бо крайні тэрмін, да якога таксісты абавязаныя прыкруціць новыя нумары, не прызначаны, паведамляе “Комсомольская правда в Беларуси”.