19:19 У Пецярбургу беларусы рабавалі наведвальнікаў залаў гульнявых апаратаў

У Пецярбургу міліцыя затрымала трох беларусаў, якія рабавалі наведвальнікаў залаў гульнявых апаратаў. Высветлілася, што яны працавалі па суседству на будоўлі. Гулялі рэдка, больш назіралі за наведвальнікамі.

Апошні напад мужчыны здзейснілі на 37-гадовага масквіча, якога збілі палкамі, зламалі сківіцу, адабралі выйгрыш у памеры 3 тысяч рублёў, тэлефон. Аператыўнікі хутка вылічылі беларусаў, у іх знайшлі скрадзены тэлефон.

Мяркуецца, што беларусы як мінімум тройчы нападалі на расіян.

Паведамляе радыёстанцыя СИТИ-FM

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі