19:20 Расійскім палітыкам не падабаюцца еўрапейскія санкцыі супраць Беларусі

Расійскія сенатары лічаць падаўжэнне Еўрасаюзам санкцый у дачыненні Беларусі "неабгрунтаваным і бесперспектыўным крокам".  Газета “Известия” прыводзіць меркаванне старшыні камітэта Савета Федэрацыі па справах СНД Вадзіма Густава. Палітык лічыць, што Захад аказвае ціск на Беларусь ужо некалькі гадоў, дамагаючыся выключна змены кіраўніцтва краіны.

Катэгарычна супраць санкцый такога кшталту выступае і старшыня камітэта па канстытуцыйным заканадаўстве Юрый Шарандзін.

Ізаляцыя, на яго думку, вядзе "да яшчэ большых праблем, да спынення перамоў і пошукаў кансенсусу, а гэта заўсёды негатыўна адбіваецца на агульнай сітуацыі".

Сенатар, словы якога цытуе “ИТАР-ТАСС”, дадаў, што ў дачыненні Беларусі "наогул не варта было ні прымаць, ні падаўжаць санкцыі".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі