19:21 Кітайская мова пашырае свой уплыў

Яшчэ ў 12 навучальных установах Беларусі з новага навучальнага года плануецца ўвесці вывучэнне кітайскай мовы. Яе пачнуць выкладаць у двух сталічных гімназіях, двух школах Брэсцкай вобласці, адной - Віцебскай, трох - Гомельскай. Класы па вывучэнні кітайскай мовы адкрыюцца ў двух школах Гродзенскай вобласці.

Рыхтуецца адкрыццё такіх класаў у Мінскай і Магілёўскай абласцях. Зараз ідзе падрыхтоўка спецыяльных падручнікаў і праграмаў. З мінулага года кітайская мова ўжо вывучаецца першакласнікамі трох мінскіх сярэдніх навучальных установаў.

Інфармуе БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі