19:21 Пазбаўлены ліцэнзіі мінскі клуб «Сімпл»
Мінскія ўлады пазбавілі ліцэнзіі сталічны клуб «Сімпл». Увагу міліцыі ён прыцягнуў пасля таго, як напрыканцы лютага ў ім прайшлі спектаклі «Вольнага тэатру».
Падчас спектакля «Джынс» праваахоўнікі ўварваліся ў памяшканне і затрымалі ўсіх прысутных - каля 70 чалавек (пазней іх усіх адпусцілі).
Афіцыйнай прычынай пазбаўлення ліцэнзіі названае парушэнне заканадаўства. Нагадаем, раней таксама былі закрытыя два клубы, у якіх выступаў «Вольны тэатр»: NC і «Рэактар».
Арт-дырэктар клуба Яраслаў Грышчэня абяцае ў наступныя выходныя правесці на прыступках клуба панк-канцэрт пад лозунгам «Вярніце нам «Сімпл»!, - паведамляе прэс-служба АГП.