19:30 Прадпрымальнікі Веткі супраць пераносу мясцовага рынку

Прадпрымальнікі з Веткі не згодныя з рашэннем выканкама аб пераносе мясцовага рынку, размешчанага побач з аўтастанцыяй. Яны сабралі ўжо больш за 700 подпісаў мясцовых жыхароў, якія жадаюць, каб рынак застаўся на ранейшым месцы.
У Веткаўскім выканкаме апраўдваюцца: рашэнне аб пераносе рынку прынята ў адпаведнасці з патрабаваннямі камунальных, санітарнай і пажарнай служб. Па словах намстаршыні выканкама Аляксандра Глазунова, рынак знаходзіцца ў аварыйным стане. Акрамя таго, гандлёвыя месцы размешчаныя на цеплатрасе, якой патрабуецца рамонт.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі