19:32 Чэмпіёнам Беларусі па "Сваёй гульні" стаў Марат Фрайман з Магілёва
У Магілёве прайшоў Чэмпіянат
Беларусі па “Сваёй гульні”. Перамогу з вялікай перавагай святкаваў
магілёўскі знаўца Марат Фрайман. Лёс астатніх прызавых месцаў вырашыў фінальны
раунд гульні, падчас якога знаўчы маглі зрабіць адвольныя стаўкі ў межах набраных раней балаў. На пытанне: “Падчас якой вайны
адбылося зліццё Вялікага княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай?” – дакладна
адказалі ўсе, акрамя Алега Сіучанкі з Мінска. Ён заняў чацвертае месца,
Уладзіслаў Дронаў з Гомеля – трэцяе. “Срэбра” дасталося яшчэ аднаму мінскаму
знаўцы – Ягору Сідаровічу.
Заўтра, 22 красавіка 16
мацнейшых каманд беларускіх знаўцаў будуць змагацца за тытул Чэмпіёна Беларусі
па “Брэйн-рынгу”.