19:32 На 10 гадоў асудзілі жанчыну, якая забіла свайго нованароджанага дзіцяці
У сакавіку ўступіў у законную сілу прысуд у дачыненні да 30-гадовай жыхаркі Барысаўскага раёна Мінскай вобласці. Яна была прызнаная вінаватай у забойстве свайго нованароджанага дзіцяці.
Паводле інфармацыі Мінскай абласной пракуратуры, падчас папярэдняга расследавання крымінальнай справы, а таксама пры разглядзе яе ў судзе было ўстаноўлена, што абвінавачаная ўтаіла факт цяжарнасці, не стала на абавязковы ўлік у жаночай кансультацыі і, нарадзіўшы жыццяздольнае дзіця, якое было для яе нежаданым, забіла яго адразу пасля родаў.
Труп хлопчыка схавала ў двары дома ў яме са смеццем.
Судовая калегія па крымінальных справах Мінскага абласнога суда прызнала жанчыну вінаватай у інкрымінаваных дзеяннях і прызначыла ёй пакаранне ў выглядзе 10 гадоў пазбаўлення волі.