19:34 Цылінская заваявала “бронзу” на чэмпіянаце свету па велатрэку
На чэмпіянаце свету па велатрэку, які праходзіць ў Пальма-дэ-Майорцы 8-міразовая чэмпіёнка свету беларуска Наталля Цылінская ў спрынце на дыстанцыі 200 метраў заняла выніковае 7-е месца. Каронная дыстанцыя Наталлі — 500-мятроўка. 31 сакавіка ў гіце на 500 м Цылінская заваявала для нашай краіны “бронзу”.
Беларус Васіль Кірыенка ў скрэтчы заняў 9-е месца, а вось 29-га сакавіка ў новай дысцыпліне — омніуму (штосьці кшталту пяцібор’я) беларускі раверыст Аляксандр Лісоўскі набраў разам з амерыканцам Хафам аднолькавую суму — 37 пунктаў, але ў выніковым пратаколе быў пастаўлены на чацвёртае месца.