19:36 У Беларусі змяняюцца нумары экстранных службаў

У ноч з 30 на 31 сакавіка зменяцца звыклыя тэлефонныя нумары экстранных службаў. Замест «01», «02», «03» і «04» трэба будзе набіраць «101», «102», «103» і «104». Таксама зменяцца ўсе двух- і трохзначныя тэлефонныя нумары, якія пачынаюцца з нуля: замест «0» будзе набірацца «1».

У выпадку няправільнага набору экстранных службаў спрацуе аўтаадказчык, які паведаміць абанентам правільныя нумары. У «Белтэлекаме» адзначаюць перавагу новага стандарту - абаненты мабільных аператараў цяпер змогуць тэлефанаваць ва ўсе экстранныя службы без набору дадатковых лічбаў.

Паведамляе газета «Звязда»

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі