19:38 Суботнік сабраў амаль 11 мільярдаў рублёў

У рэспубліканскім суботніку, што прайшоў 21 красавіка, прыняло ўдзел больш за 3 мільёны чалавек. Інфармагенцтва “БелТА” паведамляе пра гэта са спасылкай на Савет міністраў Беларусі. Прэзідэнт краіны ў суботу кіраваў адной з брыгад, якая займалася бетонавымі працамі па ўладкаванні нулявога цыклу на адным з участкаў будаўніцтва культурна-спартовага комплексу "Мінск-Арэна". Разам з Лукашэнкам працавалі супрацоўнікі прэзідэнцкай адміністрацыі і спартоўцы. Усяго папрацаваць у выходны дзень выйшла каля 30 беларускіх алімпійцаў, уключна з першым беларускім алімпійскім чэмпіёнам.

У фонд суботніка пералічана больш за 10,7 мільярды рублёў. Прадпрыемствы і арганізацыі Беларусі вырабілі прадукцыі больш як на 14,2 млрд. рублёў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі