19:42 Мінкультуры: кляштар у гасцінічны комплекс не перабудоўваецца
У Міністэрства культуры Беларусі не паступалі праектныя прапановы аб рэканструкцыі будынкаў былога кляштара бернардзінцаў у Мінску. Пра гэта 13 красавіка заявіў начальнік упраўлення па ахове гісторыка-культурнай спадчыны і рэстаўрацыі Мінкультуры Васіль Абламскі. Нагадаем, сёлета стала вядома пра магчымую перабудову помніка архітэктуры XVII стагоддзя ў гасцінічны комплекс.
Пачаўся збор подпісаў грамадзянаў супраць гэтага праекта. Васіль Абламскі абверг інфармацыю пра такія планы. Паводле яго словаў, нядаўна прадпрыемства «Мінскпраект» атрымала дазвол на правядзенне навукова-праектных работ у будынках былога кляштара.
www.interfax.by