19:42 Участковы адмаўляе перавышэнне паўнамоцтваў

У Ганцавічах прайшоў суд над участковым міліцыянтам. Афіцэр абвінавачваецца ў перавышэнні службовых паўнамоцтваў у дачыненні да былой настаўніцы - 68-гадовай пенсіянеркі з вёскі Нача, а таксама ў здзяйсненні гвалтоўных дзеянняў да пацярпелай.

У прыватнасці, што прымусова, з прымяненнем сілы даставіў яе ў аддзяленне, што выкарыстоўваў у дачыненні да сталай жанчыны кайданкі.

Інцыдэнт паміж пенсіянеркай і участковым адбыўся ў лістападзе мінулага года, калі жанчына была затрымана за непадпарадкаванне супрацоўніку міліцыі пры выкананні ім службовых абавязкаў.

Праваахоўныя органы разгледзелі ў дзеяннях участковага перавышэнне паўнамоцтваў, што прадугледжвае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі тэрмінам ад 3 да 10 гадоў. Міліцыянт сябе вінаватым не прызнаў. Разбіральніцтва па справе працягнецца 19 сакавіка.

Алесь Літоўчык, Еўрарадыё, Ганцавічы

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі