19:45 Двое беларусаў загінулі ў ДТЗ ва Ўкраіне

Двое грамадзян Беларусі загінулі ва Ўкраіне ў выніку дарожна-транспартнага здарэння на 258-м кіламетры трасы Жытомір - Чарнаўцы. Аварыя адбылася прыкладна ў 2 гадзіны ночы 27 сакавіка побач з вёскай Слабодка-Рахнявецкая, што ў Хмяльніцкай вобласці. Беларус Генадзь Літвіненка, які кіраваў "Аўдзі-80", перавысіў хуткасць і сутыкнуўся з "Зілам", які рухаўся наперадзе.

Кіроўца і пасажырка “Аўдзі” - па ўсёй верагоднасці, жонка Генадзя Літвіненкі Надзея - ад удару загінулі на месцы. Яшчэ адна жанчына, якая знаходзілася ў салоне, атрымала траўму і перанесла аперацыю па выдаленні часткі кішачніка. Зараз яна знаходзіцца ў рэанімацыі Дунаевіцкай цэнтральнай раённай лякарні.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі