19:45 Казуліну падоўжылі рэжым дыетычнага харчавання
Аляксандру Казуліну ў калоніі падоўжылі рэжым дыетычнага харчавання. Ён быў прызначаны ў канцы мінулага года пасля праведзенай палітыкам галадоўкі, калі Казулін схуднеў на 30 кілаграмаў.
Гэта азначае, што палітвязень атрымлівае спецыяльнае дыетычнае харчаванне, вызвалены ад працы, але пры гэтым удзельнічае ў абавязковых мерапрыемствах атрада. Паводле словаў адваката Ігара Рынкевіча, да Казуліна па-ранейшаму не дапускаюць незалежных лекараў.