19:45 Загарэўся пасажырскі аўтобус мінскай вытворчасці

Сёння на Маскоўскай шашы загарэўся пасажырскі аўтобус, які рухаўся з Жодзіна па напрамку да Мінска. Аўтобус, вытворчасці мінскага аўтамабільнага завода, належыць аўтапарку №18 прадпрыемства “Мінаблаўтатранс”, размешчаным у Жодзіне. Кіроўца спыніў машыну, калі ў салоне пачалося задымленне.

Усе пасажыры і кіроўца змаглі своечасова пакінуць аўтобус, і ніхто не пацярпеў. Агонь хутка ахапіў увесь маторны адсек, але дзякуючы дзеянням пажарнікаў, якія прыбылі на месца здарэння са Смалявічаў, аўтобус не згарэў дашчэнту.

Гэта ўжо далёка не першы выпадак узгарання аўтобусаў МАЗ.

Паведамляе інтэрнет-выданне “Барысаў электронны”


Фота — borisov-e.info

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі