19:46 Да канца 2008 году ўсім паставяюць лічыльнікі вады
У Беларусі да канца 2008 году ва ўсіх кватэрах павінны быць усталяваныя
лічыльнікі вады. Пра гэта паведаміў начальнік упраўлення жыллёвай
гаспадаркі Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі Беларусі Эдмунд
Грышкевіч. Ён нагадаў, што такое даручэнне сёлета ў студзені было дадзена кіраўніком краіны. Па словах Грышкевіча, у цяперашні час у Беларусі эксплуатуецца больш за 2,5 млн. кватэр, абсталяваных вадаправодам. З іх лічыльнікі вады ўсталяваныя ў больш чым 800 тыс. кватэр.
Выдаткі на іх устаноўку складуць каля 350 млрд рублёў, агулам спатрэбіцца амаль 3,5 млн. лічыльнікаў. Аднак пакуль не вырашаныя пытанні фінансавання прац з прыцягненнем крэдытаў банкаў пад гарантыі мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў.
Грышкевіч адзначыў, што неабходна неадкладна падрыхтаваць адпаведныя дакументы і адкрыць крэдытныя лініі, вызначыць аб'ёмы і спосабы фінансавання шляхам пакватэрнага абыходу і збору заяў, паведамляе БЕЛТА.