19:46 Праваднік кантрабандыстаў аказаўся дэпутатам

Кантрабандыст згубіў пасведчанне дэпутата. Здарэнне адбылося ноччу на ўкраінска-беларускай мяжы каля вёскі Сельцы-Млыноўскія Ратнаўскага раёна Валынскай вобласці. Украінскія памежнікі высачылі кантрабандыстаў, якія на двух джыпах спрабавалі праскочыць у Беларусь. Наперадзе аўтамабіляў ішоў мужчына, які паказваў дарогу. За 200 метраў да мяжы яны патрапілі ў засаду.

Джыпы, ня гледзячы на прабітыя аўтаматнымі чэргамі заднія колы, здолелі з’ехаць. Іх кіроўцы выкінулі з салонаў некалькі рулонаў тэкстылю. Збег і праваднік, які аднак пакінуў сваю куртку. У яе кішэні памежнікі знайшлі пашпарт і пасведчанне дэпутата мясцовага сельсавета.

Апошні кажа, што ўсю ноч быў дома, а куртку згубіў яшчэ тыдзень таму.


Паведамляе львоўская «Газета по-украінськи».

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі