19:52 Гомельскі суд апраўдаў былога суддзю Сяргея Ярашэвіча
Суд Савецкага раёна Гомеля ў сераду апраўдаў былога суддзю Сяргея
Ярашэвіча са Жлобіна па крымінальнай справе аб знявазе рагачоўскіх
суддзяў. Пра гэта паведаміў сам Ярашэвіч. Яго прыцягнулі да крымінальнай адказнасці за запіс у кнізе заўваг і прапаноў Рагачоўскага суда. У 2006 годзе ў Рагачове разглядалася даволі блытаная крымінальная справа пра хуліганства, фігурантам якой быў Ярашэвіч.
Пасля абвінаваўчага прысуду ў кнізе заўваг і прапаноў ён параўнаў Уладзіміра Саламейчука і Мікалая Рубісава з суддзямі 1937 года, якія караюць паводле прынцыпу "быў бы чалавек, а артыкул знойдзецца".
У выніку была заведзена новая крымінальная справа — за знявагу. У Cветлагорску суддзя Наталля Белайчук прызнала Ярашэвіча вінаватым, пакараўшы яго на два гады папраўчых работ з утрыманнем 20% заробку ў прыбытак дзяржавы.
Аднак абласны суд адмяніў гэты прыгавор і накіраваў справу на новы разгляд у суд Савецкага раёна Гомеля.
Па выніках лінгвістычнай экспертызы была зроблена выснова, што запіс у кнізе заўваг і прапаноў змяшчае негатыўную ацэнку дзейнасці рагачоўскіх суддзяў, аднак гэта не падпадае пад крымінальную адказнасць.
Да такой высновы прыйшоў намеснік старшыні суда Віктар Купрацэвіч, які пераглядаў справу. Дарэчы, Ярашэвіч ужо напісаў падзяку ў кнізе заўваг і прапаноў за аб'ектыўны разгляд крымінальнай справы.