19:55 Беларусь і Расія ўніфікуюць мыты на ўвоз аўтатранспарту

Беларусь і Расія неўзабаве ўніфікуюць мыты на ўвоз аўтатранспарту. На думку амбасадара Расіі ў Беларусі Аляксандра Сурыкава, да гэтага вядзе падпісаная нядаўна дамова пра захады па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве Беларусі і Расіі. Праўда, амбасадар не змог адказаць, якая з краін будзе змяняць свае мыты. Ці то Беларусь падвысіць іх да ўзроўня расійскіх, ці то Расія знізіць да беларускага ўзроўню.

“Интерфакс” са спасылкай на намесніка Дзяржаўнага сакратара Саюзнай дзяржавы Васіля Хрола паведамляе, што ў хуткім часе будзе скасаваная аплата за пасведчанне на часовы ўвоз транспартных сродкаў. Начальнік упраўлення Расіі і Саюзнай дзяржавы МЗС Беларусі Сяргей Звонка ўдакладніў, што гэта адбудзецца да 15 траўня.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі