19:58 У Будапешце праходзяць беларуска-вугорскія консульскія кансультацыі

Кансультацыі паміж консульскімі службамі міністэрстваў замежных спраў Беларусі і Вугоршчыны праходзяць у Будапешце. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе беларускага знешнепалітычнага ведамства.  Там адзначылі, што кансультацыі праводзяцца па запрашэнні вугорскага боку і працягнуцца да 22 сакавіка.

Падчас кансультацый будуць абмеркаваныя пытанні паездак грамадзян дзвюх краін пасля планаванага далучэння Вугоршчыны да Шэнгенскай дамовы, абмену інфармацыяй аб дзеючых нацыянальных працэдурах і новаўвядзеннях у галінах візавай і міграцыйнай палітыкі, а таксама пытанні консульскіх збораў за выдачу віз.

Апроч гэтага, будзе прааналізавана дзеянне двухбаковых дамоў у консульскай сферы, паведамляе “Інтэрфакс”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі