Двух супрацоўнікаў Белтэлекама чакае суд за "зліў" дадзеных

Адзін з абвінавачаных атрымаў за сваю дзейнасць каля 300 долараў / reform.by​
Адзін з абвінавачаных атрымаў за сваю дзейнасць каля 300 долараў / reform.by​

У Мінску будуць судзіць двух работнікаў "Белтэлекама" за разгалашэнне персанальных дадзеных кліентаў арганізацыі, паведамляе Следчы камітэт у сераду.

Гэтыя дадзеныя 24-гадовы спецыяліст па продажах і 35-гадовы інжынер электрасувязі перадавалі "для выкарыстання ў дэструктыўных тэлеграм-каналах", удакладняе СК.

Раскрытая інфармацыя пра больш чым 150 асобаў з ліку кіраўнікоў і супрацоўнікаў розных праваахоўных органаў, суддзяў, журналістаў, настаўнікаў, медыкаў, грамадскіх дзеячаў, работнікаў адміністрацыі прэзідэнта.

"Работнікі "Белтэлекама" неаднаразова выказвалі сваё жаданне аказаць садзейнічанне ў злачыннай дзейнасці і ініцыятыўна выходзілі на кантакт з адміністратарамі каналаў", — расказалі ў СК.

Высветлена, што адзін з абвінавачаных атрымаў за сваю дзейнасць каля 300 долараў у крыптавалюце.

Матэрыялы крымінальнай справы перададзеныя пракурору для накіравання ў суд. Абвінавачаныя знаходзяцца пад вартай.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі