2 траўня ў Беларусі ўначы будзе да -3, а ўдзень — да +23
Начныя замаразкі прагназуюць па ўсходзе Беларусі / pixabay.com
У аўторак, 2 траўня, у Беларусі прагназуюць пераменную воблачнасць, паведамляе Белгідрамет.
Уначы ападкаў не чакаецца. Удзень па паўночна-заходніх раёнах краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, месцамі прагрымяць навальніцы. Вецер уначы будзе слабы, а ўдзень — паўднёвы парывісты. У асобных раёнах прагназуюць парывы да 15-18 метраў за секунду.
Тэрмометры ўначы пакажуць 1-6 цяпла, па ўсходзе Беларусі на глебе і месцамі ў паветры чакаюцца замаразкі ад 0 да -3. Удзень паветра прагрэецца да +17...+23.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.