20 ліпеня па паўднёвым захадзе Беларусі будзе да +28

20 ліпеня па паўднёвым захадзе Беларусі будзе да +28

У сераду, 20 ліпеня, у Беларусі прагназуецца пераменная воблачнасць, паведамляе Белгідрамет.

Па ўсходзе краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, месцамі прагрымяць навальніцы. Вецер уначы будзе заходні слабы да ўмеранага, удзень — з пераходам на паўночны парывісты, месцамі (пераважна па ўсходняй палове) моцны парывісты — да 15-20 метраў за секунду. Сіноптыкі абвясцілі жоўты ўзровень небяспекі.

Тэрмометры ўначы пакажуць 11-17 вышэй за нуль. Удзень чакаецца 20-26 цяпла, па паўднёвым захадзе будзе да +28.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі