20 верасня беларускі рубель умацаваўся адносна ўсіх асноўных валют

20 верасня беларускі рубель умацаваўся адносна ўсіх асноўных валют

Па выніках таргоў, якія адбыліся 20 верасня на Беларускай валютна-фондавай біржы, Нацбанк вызначыў новыя курсы валют. 

Курс долара ЗША зменшыўся — з 2,0523 да 2,0412 беларускага рубля. Курс еўра таксама падае — з 2,2658 да 2,2585 беларускага рубля. Патаннела і расійская валюта: сёння за 100 расійскіх даюць 3,1980 беларускага рубля (у чацвер — 3,1986).

Курс беларускага рубля ўмацаваўся да кошыка валют на 0,27%.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі