20:00 У Мінску затрыманы актывіст "Маладога фронту" Барыс Гарэцкі

У Мінску затрыманы актывіст незарэгістраванай арганізацый "Малады фронт" Барыс Гарэцкі. Як паведаміў яго брат Кастусь Гарэцкі, паводле папярэдняй інфармацыі, Барыса затрымалі супрацоўнікі міліцыі Першамайскага раёна на вуліцы Валгаградскай па дарозе дамоў. Ён нібыта знаходзіцца ў апорным пункце па вуліцы Бялінскага. Кастусь Гарэцкі мяркуе, што затрыманне яго брата звязана з падрыхтоўкай акцыі апазіцыі ў Дзень Волі, 25 сакавіка.

Нагадаем, што Барыс Гарэцкі праходзіць у якасці падазронага па крымінальнай справе, распачатай за дзейнасць ад імя незарэгістраванай арганізацыі.

14 сакавіка моладзевага актывіста выклікалі на допыт у пракуратуру Мінска ў якасці сведкі, аднак потым паведамілі, што яго статус зменены і цяпер ён прызнаны падазроным.

Акрамя Гарэцкага ў якасці падазроных па гэтай крымінальнай справе праходзяць таксама Зміцер Хведарук, Алег Корбан, Настасся Палажанка і Аляксей Янушэўскі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі