20:02 Цукровая дамова паміж Расіяй і Беларуссю будзе падпісана 21 сакавіка

Дамова паміж Расіяй і Беларуссю па ўмовах паставак цукру будзе падпісана 21 сакавіка. Пра гэта паведаміў міністр сельскай гаспадаркі Расіі Аляксей Гардзееў. Па яго словах, у дамове прадугледжаныя ўсе захады, аб якіх бакі дамовіліся раней.

У сярэдзіне студзеня Масква і Мінск узгаднілі ўмовы паставак цукру з Беларусі, у адпаведнасці з якімі сёлета наша краіна павінна амаль удвая абмежаваць пастаўкі цукру - да 180 тысяч тон, а ў 2008 годзе - да 100 тысяч тон. Гэтая дамова будзе дзейнічаць на працягу двух гадоў.

Акрамя таго, яна прадугледжвае істотнае спрашчэнне працэдуры паставак беларускага цукру ў Расію і расійскага ў Беларусь, здымае абмежаванні на мяжы. У цяперашні час увесь цукар з Беларусі праходзіць толькі праз адзін мытны пост, ён выгружаецца на склады і цалкам правяраецца на паходжанне.

Расія настойвае на тым, каб з нашай краіны паступаў цукар, які выраблены толькі з беларускага цукровага бурака. Цукар, выраблены з імпартнай сыравіны, павінен абкладацца пошлінай у памеры 340 долараў за тону.


Інфармуе “Інтэрфакс”

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі