20:03 Перспектыўная нумарацыя не стала для беларусаў "лічбавым шокам"

Па звестках прэс-службы «Белтэлекама», большасць жыхароў рэспублікі запомнілі новыя нумары экстраных і даведкава-інфармацыйных служб за першую дэкаду красавіка.
Менш усяго тэлефанаваннящў на старыя нумары паступае ў хуткую дапамогу і газавую аварыйную службу. "Больш за 140 тысяч званкоў паступае на нумар 103 супраць 45 тысяч па старым нумары 03, і больш 32 тысячы званкоў на 104 супраць 19 тысяч званкоў па старым нумары 04", - канстатавалі ў прэс-службе.

А вось з новымі нумарамі міліцыі і пажарнай службы сітуацыя іншая. Па звестках прэс-службы, на старыя нумары 01 і 02 паступае ў сярэднім на 25-30% званкоў больш, чым на новыя 101 і 102.

Статыстычнымі звесткамі з прэс-службы «Белтэлекама» падзялілася з намі інфармацыйнае агенцтва «Интерфакс».

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі