20:04 Актывіст Партыі БНФ судзіцца з газетай «Рэспубліка»
14 красавіка ў Савецкім судзе Мінску пачнецца разгляд пазову актывіста Партыі БНФ Вадзіма Канапацкага супраць газеты «Рэспубліка». Ён спадзяецца спагнаць з рэдакцыі і журналіста выдання Андрэя Сотнікава па 5 мільёнаў рублёў за маральную шкоду.
Нагадаем, у лістападзе мінулага году дзяржаўная газета змясціла інфармацыю пра нібыта атрыманы Канапацкім грант у памеры 5 тысяч долараў «на развіццё лясной інфраструктуры Мінскай вобласці», але грошы ўзяў сабе.
Актывіст лічыць, што непраўдзівая публікацыя нанесла шкоду яго дзелавой рэпутацыі і маральныя пакуты.
www.spring96.org