20:04 “Белэнерга" спыніць сваё існаванне ў 2008 годзе?

У адпаведнасці з загадам міністэрства энергетыкі Беларусі, сёлета 3 студзеня канцэрн "Белэнерга" стаў вытворчым аб'яднаннем, які пачаў займацца толькі тэхнічнымі пытаннямі. Падобнае рашэнне мела на мэце пазбегнуць дублявання ў энергетычных структурах. Кампетэнтныя асобы разглядаюць пытанне аб стварэнні ў будучыні высокавольтнай кампаніі, якая аб'яднае ўсе электрасеткі і асноўныя падстанцыі нашай краіны. Пра гэта паведаміла ананімная крыніца ў мінэнерга. Раней ў энергетычнай галіне існавала толькі адна структура - міністэрства паліва і энергетыкі, - якая забяспечвала ўстойлівае функцыянаванне энергетычнай сістэмы краіны. Канцэрн "Белэнерга" ствараўся як пераходная структура і павінен быў пакласці пачатак генеруючай і высакавольтнай кампаніям. Аднак падобнага не адбылося, інфармуе агенства Regnum.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі