20:06 Гродзенскія студэнткі перацалавалі ўсіх

У Дзень закаханых каля 500 гродзенскіх студэнтак з вучылішча алімпійскага рэзерву, гандлёвага і політэхнічнага каледжаў наладзілі масавую акцыю пацалункаў.
На мосце праз Нёман яны цалаваліся з мінакамі. Паколькі хлопцаў у гэтым месцы было няшмат, на кожнага прыпала па дзесяць дзяўчат, якія станавіліся ў чаргу.

Бедакоў лавілі каля трох гадзінаў, але кожнай удалося пацалаваць у шчочку. Тым часам яшчэ 50 гродзенскіх студэнтак ладзілі такі ж абрад у цэнтры Варшавы каля Каралеўскага замку.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі