20:06 Прэзідэнт загадаў павялічыць нараджальнасць
Указам прэзідэнта ад 26 сакавіка зацверджана Нацыянальная праграма дэмаграфічнай бяспекі Беларусі на 2007-2010 гады. Як паведамляе прэс-служба кіраўніка дзяржавы, галоўнай мэтай праграмы
з'яўляецца паляпшэнне дэмаграфічнай сітуацыі ў краіне.
Праграма ўключае комплекс канкрэтных мерапрыемстваў па рэалізацыі мер сацыяльна-эканамічнага, адміністрацыйна-прававога і арганізацыйнага характару, скіраваных на падтрымку сем'яў з дзецьмі, умацаванне здароўя і павышэнне якасці жыцця ўсяго насельніцтва, павелічэнне нараджальнасці і працягласці жыцця, зніжэнне захворвання і смяротнасці, аптымізацыю міграцыйных працэсаў.
Да 2010 года, гаворыцца ў паведамленні прэс-службы, "плануецца павелічэнне чакаемай працягласці жыцця ў краіне, рост нараджальнасці, паляпшэнне дэмаграфічнай структуры ўсяго насельніцтва і асабліва - у сельскай мясцовасці".