20:09 Саранчукова асудзілі на 5 сутак
Адбыўся суд над кіраўніком гродзенскай гарадской арганізацыі Партыі БНФ
Вадзімам Саранчуковым. Вядомая для мясцовых актывістаў суддзя Наталля
Казёл дала яму 5 сутак. Судзілі хлопца за "дробнае хуліганства". Нагадаем, што Вадзім Саранчукоў быў затрыманы сёння ў першай палове дня, калі выходзіў з адвакацкай канторы.