20:19 Гродзенцаў труцілі сапсаванай рыбай
У Гродне на днях была заведзена крымінальная справа ў адносінах да кіраўніцтва акцыянернага таварыства “Гроднарыба”. Прадпрыемства цягам некалькіх месяцаў распаўсюджвала пратэрмінаваную
рыбу, каб спраўляцца з планамі, якія ставіла ўпраўленне спраў
прэзыдэнта.
Як адзначаюць следчыя гэтай справы, гродзенцам яшчэ пашанцавала, што аддзел па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі дастаткова хутка вывеў “Гроднарыба” на чыстую воду. Прадпрыемства паспела прадаць толькі 2 тоны пратэрмінаванай рыбы.
Усяго ж на складах чакала сваёй чаргі яшчэ 14 тон скумбрыі і гарбушы месячнай сапсаванасці. Падазраваныя ж апраўдваўцца тым, што мусілі збываць у такім стане рыбу, каб справіцца з планамі, якія ставіла ўпраўленне спраў прэзыдэнта.
Цікава, што па справе не праходіць ніводная пацярпелая асобы. Гэта можна патлумачыць толькі тым, што асноўная частка пратэрмінаванай рыбы была прададзена напрыканцы мінулага - у пачатку гэтага года, калі выпадала багата святаў, галоўным атрыбутам якіх, па традыцыі, з’яўляецца алкаголь.
Па словах гродзенскіх медыкаў, ён мог “заглушыць” атручвальны працэс.
Такім чынам з планам на прадпрыемстве справіцца не атрымалася, затое, відаць, павысілі свае паказчыкі АБЭЗ і мясцовая пракуратара.
Зміцер Цвікевіч, Еўрарадыё, Гродна