20:24 Распачаты збор подпісаў супраць пазбаўлення студэнтаў ільготаў
Моладзевыя актывісты пачалі збор подпісаў пад зваротам да дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў з просьбай адхіліць законапраект, якім, у прыватнасці, скасоўваецца шэраг ільготаў, што дзейнічаюць для студэнтаў. Пра гэта было заяўлена на пасяджэнні аргкамітэта па супрацьдзеянні прыняццю закона аб пазбаўленні льготаў студэнтаў і навучэнцаў. Таксама было прынята рашэнне падаць заяўку на правядзенне 20 траўня ў Мінску на плошчы Бангалор мітынгу пратэсту.
Нагадаем, згодна з законапраектам, што паступіў у Палату прадстаўнікоў, навучэнцы і студэнты пазбаўляюцца 50-адсодкавай зніжкі на праезд у гарадскім і прыгарадным транспарце, а таксама 50-адсодкавай зніжкі на праезд у чыгуначным транспарце падчас сесій.
Ільготаў пазбаўляюцца і іншыя катэгорыі насельніцтва. Моладзевыя актывісты не выключаюць, што, апрача мітынгу, у сталіцы Беларусі і ў рэгіёнах пройдуць шэраг мабільных акцый, флэш-мобаў і інфармацыйная кампанія з патрабаваннем да Палаты прадстаўнікоў адхіліць законапраект аб адмене студэнцкіх ільготаў.
Апрача таго, сярод студэнтаў распаўсюджваюцца ўзоры лістоў дэпутатам Палаты прадстаўнікоў з аналагічнай просьбай. Актывісты моладзевых дэмакратычных арганізацый плануюць прыцягнуць да сваіх акцый іншыя катэгорыі насельніцтва, якіх таксама пазбаўляюць ільготаў: інвалідаў, чарнобыльцаў, вязняў канцлагераў і маладых бацькоў.