20:25 У мінскіх аўтапарках замаўляюць аўтобусы для перавозкі міліцыі
У мінскіх гарадскіх аўтапарках замаўляюцца аўтобусы для перавозкі 25 сакавіка супрацоўнікаў міліцыі. Гэту інфармацыю «Еўрарадыё» пацвердзілі ў дыспетчарскай сталічнага аўтапарку №5:
«Напісана ДАІ і Мінгарвыканкам. Выклікаюцца на Грушаўскую дыспетчарскую, Дружную і Мінгарвыканкам. Што за арганізацыя выклікае на Дружную, я не ведаю, бо яна не пазначана ў дакументах. Усяго аўтобусаў па парку замоўлена 19».
У аўтапарку №6 нам сказалі наступнае:
«Ёсць для супрацоўнікаў міліцыі замова. Два звычайныя МАЗы на цэлы дзень будуць».