20:27 Літоўскі сойм рэальна змагаецца з хабарніцтвам

Сойм Літвы прапануе забараніць супрацоўнікам дарожнай паліцыі падчас патрулявання мець пры сабе больш 25 літаў - каля 10 долараў.
Такую норму прапаноўваецца ўвесці з мэтай стварэння ўмоў для эфектыўнага кантролю за патрульнымі паліцыянтамі. Гэтыя захады дазволяць лёгка даведацца, не ці бяруць яны хабар ў парушальнікаў правілаў дарожнага руху.

Паліцыянтаў на прадмет наяўнасці грошай у іх падчас патрулявання будуць правяраць інспектары ўнутранага кантролю МУС і Службы адмысловых расследаванняў.
Такі досвед літоўскія заканадаўцы запазычылі ў ЗША.

Там патрульнаму паліцыянту дазваляецца мець пры сабе $20. Кантралёры, якія знойдуць ў кішэні палісмэна вялікую суму грошай, на першы раз абмяжуюцца. Пры паўторным выяўленні такога парушэння паліцыянт караецца надзвычай строга. Яго могуць нават вызваліць са службы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі