20:29 Працаўнік аэрапорта скраў у беларускай дзяржавы мільярд

Працаўнік Нацыянальнага аэрапорта «Мінск» нанёс дзяржаве шкоду на 1 мільярд рублёў. 39-гадовы начальнік змены грузавога комплекса падрабляў авіянакладныя. Ён вывеў з-пад мытнага кантроля і вывез з тэрыторыі склада часовага захоўвання скуркі норкі на суму каля 2,5 мільёны долараў. Такім чынам дзяржаве не быў заплачаны падатак на даданую вартасць у памеры 958 мільёнаў 600 тысяч рублёў.

Высветлілася, што працаўніку аэрапорта дапамагалі трое жыхароў сталіцы і Мінскага раёна. Распачатая крымінальная справа.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі