20:29 У Лондане памёр даследчык беларускай культуры Гай Пікарда

У суботу ў Лондане ва ўзросце 76-і гадоў памёр даследчык беларускай гісторыі і культуры Гай Пікарда.
Выпускнік Оксфардскага і Сарбонскага універсітэтаў, Пікарда вывучаў творчасць беларускіх кампазітараў, жыццё і дзейнасць Францішка Скарыны, распрацоўваў гісторыю перакладаў Бібліі на беларускую мову, праблематыку гісторыі Вялікага Княства Літоўскага.

Займаўся пошукам старажытных беларускіх царкоўных спеваў і іх выданнем. Апублікаваў “Беларускі царкоўны спеўнік.

Святая Літургія”, “Беларускі духоўны спеўнік”, навукова-папулярнае выданне “Царкоўная музыка на Беларусі. 1989 - 1995”, склаў анталогію беларускіх песняпенняў „Залатая Беларусь”, а таксама даведнік пра Беларускую бібліятэку імя Ф.Скарыны ў Лондане. Гай Пікарда друкаваўся на старонках рэлігійных і свецкіх выданняў.


Паведамляе беларуская служба радыё “Палонія”

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі