20:31 Закрыта крымінальная справа ў дачыненні да Анджэя Лісоўскага

Крымінальная справа ў дачыненні да актывіста грамадскага аб'яднання "Саюз палякаў на Беларусі" Анджэя Лісоўскага закрыта. Нагадаем, вечарам 29 кастрычніка 2006 года ў аўтамабілі актывіста, на якім з Вільні вярталася не прызнаны ўладамі лідэр СПБ Анжаліка Борыс, мытнікі знайшлі невядомы парашок. Пазней начальнік Гродзенскай рэгіянальнай мытні Юрый Сянько заявіў, што парашок з'яўляецца амфетамінам. Падазроным у кантрабандзе наркотыкаў быў прызнаны Лісоўскі.

"Учора мне патэлефанаваў следчы ўпраўлення Камітэта дзяржбяспекі па Гродзенскай вобласці Алег Грыневіч і паведаміў, што я магу забраць машыну, якая ўвесь гэты час знаходзілася пад арыштам на стаянцы УКДБ.

Таксама ён паведаміў, што крымінальная справа ў дачыненні да мяне спынена. Але ён дадаў, што па факце кантрабанды наркотыкаў расследаванне крымінальнай справы яшчэ працягваецца", - паведаміў А.Лісоўскі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі