20:34 У Баранавічах злавілі гандлярку людзьмі

32-гадовая беспрацоўная жыхарка Баранавічаў падазраецца ў вывазе дзвюх жанчын у Польшчу з мэтай іх сэксуальнай эксплуатацыі.

12 сакавіка па матэрыялах аддзела па наркакантролі і супрацьдзеянні гандлю людзьмі Баранавіцкага ГАУС у дачыненні яе распачатая крымінальная справа.


Следства сцвярджае, што з ліпеня па снежань 2006 году гэтая жанчына завербавала і чыгункай вывезла ў Польшчу для занятку прастытуцыяй дзвюх жыхарак Баранавічаў — 1971 і 1981 гадоў нараджэння. Вось такая “піраміда”.


Па інфармацыі УУС, у апошні час сярод асноўных цэнтраў экспарту жанчын для занятку прастытуцыяй усё часцей фігуруюць Брэст, Баранавічы, Кобрын і Пружаны.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі