20:39 Храма імя Суворава не будзе
Беларуская праваслаўная царква "не мае ніякіх дакументаў, якія б сведчылі аб тым, што намеры, якія звязваюць будаўніцтва кобрынскага храма з імем Суворава, атрымалі благаславенне Свяшчэннага кіраўніцтва.
Пры гэтым "меркаванні некаторых членаў кліра і паствы Кобрына не прэтэндуюць і не могуць прэтэндаваць на статус, які выказвае афіцыйную пазіцыю ўсёй Беларускай праваслаўнай царквы.
Такая заява апублікавана прэс-службай Беларускага экзархату. У лісце зазначаецца, што ў Кобрыне ажыццяўляецца будаўніцтва храма ў гонар Ражджаства Хрыстова ў памяць 60-годдзя вызвалення Беларусі.
Ідэя надаць царкве статус храма-помніка Сувораву ўзнікла пазней у некаторых расійскіх грамадскіх фондаў, а затым была абнародавана на старонках адной з расійскіх газет, што і стала падставай для яе цытавання і інтэрпрэтацыі ў іншых сродках масавай інфармацыі.