20:42 Латвія дамаўляецца з Беларуссю наконт візаў

Жыхары латвійскага памежжа Беларусі да канца 2007 года атрымаюць магчымасць наведваць Латвію па ільготных шматразовых дазволах на ўезд.  Такім вынікам завяршыліся консульскія кансультацыі, што днямі прайшлі ў Мінску. Парадак перасячэння мяжы паміж Беларуссю і Латвіяй быў спрошчаны па ініцыятыве дыпламатаў з суседняй краіны.

У сваю чаргу, беларускі бок выказаў зацікаўленасць у тым, каб пасля ўключэння Латвіі ў Шэнгенскую прастору, якое мае адбыцца 1 студзеня 2008 года, кошт латвійскай візы для беларусаў не ўзрос вышэй за 35 еўра.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі