20:45 2 тысячы гектараў зямлі ў Брагінскім і Хойніцкім раёнах не будуць засеяны

Міністэрства сельскай гаспадаркі Беларусі і Дэпартамент па ліквідацыі наступстваў на Чарнобыльскай АЭС не дазволілі ўвесці ў сельгасабарот 2 тысячы гектараў зямлі ў Брагінскім і Хойніцкім раёнах Гомельскай вобласці.
Прычынай стала забруджанне гэтай тэрыторыі радыёнуклідамі. Засеяць іх меркавалі мясцовыя ўлады. Аднак спецыялісты сваім экспертным заключэннем сарвалі гэтыя планы.

«Гэта землі з высокай шчыльнасцю забруджвання радыёнуклідамі, дзе немагчыма атрымліваць сельскагаспадарчую прадукцыю ў межах дзеючых нарматываў», пераказвае дакумент «Інтэрфакс».

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі