20:46 З Косаўскага псіханеўралагічнага дома-інтэрната збеглі падапечныя

Месцазнаходжанне трох падапечных Косаўскага псіханеўралагічнага дома-інтэрната, якія самавольна пакінулі ўстанову, дагэтуль невядомае. Пра гэта паведаміў дырэктар дома-інтэрната Мікалай Петравец. Інваліды 2-й групы 23-гадовы Раман Благачыннаў, 28-гадовы Дзяніс Дзегцяроў і 34-гадовы Аляксандр Аўсянікаў сышлі з тэрыторыі інтэрната днём 25 сакавіка.

"Яны папрасілі дазволу пайсці пагуляць у тэніс, але замест таго, каб накіравацца ў спартзалу, сышлі ў невядомым напрамку, - сказаў дырэктар інтэрната. - Нашы пошукі ў блізкіх населеных пунктах, на аўтобусных і чыгуначных станцыях былі безвыніковымі. Зараз іх шукае міліцыя". Паводле слоў Петраўца, гэта не першы іх самавольны сыход з інтэрната. Аналагічны выпадак быў зафіксаваны летам мінулага года. Тады іх удалося вярнуць ў інтэрнат.

На думку спецыялістаў установы, гэтыя ўцекачы не ўяўляюць сацыяльнай небяспекі. Трэба адзначыць, што адзін з іх -Дзегцяроў - выступаў у 2003 годзе на спаборніцтвах інвалідаў у Ірландыі па міні-футболу. Сёлета ў Косаўскім псіханеўралагічным доме-інтэрнаце гэта ўжо чацвёрты такі факт. У большасці выпадкаў уцекачы вяртаюцца ў інтэрнат самастойна.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі