20:47 Выратавальнікі ствараюць 18 дадатковых груп вадалазаў
У Міністэрстве па надзвычайных
сітуацыях Беларусі для
барацьбы з паводкай створаныя 18 пазаштатных вадалазных груп, паведамляе “Інтэрфакс”.
"Дадатковыя групы вадалазаў створаныя ў раёнах найбольш небяспечных
рэк", — канкрэтызаваў на прэс-канферэнцыі ў Мінску начальнік
Рэспубліканскага цэнтра кіравання і рэагавання на надзвычайныя сітуацыі Пётр
Семяновіч. Групы аквалангістаў аснашчаныя плаўсродкамі і лёгкім вадалазным рыштункам.