20:57 Сёлета ў ВНУ на бюджэт плануецца прыняць каля 30,9 тыс. чалавек
Каля 30,9 тыс. чалавек плануецца прыняць у ВНУ Беларусі за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту ў 2007 годзе. Пра гэта паведаміла галоўны інспектар упраўлення вышэйшай і сярэдняй адукацыі Міністэрства адукацыі Марыя Карпенка. Паводле яе слоў, на дзённую бюджэтную форму навучання змогуць паступіць каля 23 тыс. чалавек, на завочную бюджэтную - каля 7,9 тыс.
Спецыяліст адзначыла, што колькасць студэнтаў, якія прымаюцца на ўмовах аплаты, ВНУ вызначаюць самі ў рамках іх ліцэнзійнай дзейнасці. ВНУ павінны прадаставіць гэтую інфармацыю ў Мінадукацыі да 1 красавіка.
Як паведамляе прэс-служба БДУ, сёлета на дзённую бюджэтную форму навучання ў ВНУ павінна быць прынята 1.810 чалавек, на завочную бюджэтную - 435. У параўнанні з мінулым годам набор на бюджэтную форму ў Белдзяржуніверсітэт скараціўся на 80 месцаў: 65 скарочана на дзённай бюджэтнай форме і 15 - на завочнай.
Раней міністр адукацыі Аляксандр Радзькоў паведамляў, што сёлета будзе скарочана 700 бюджэтных месцаў у ВНУ, "паколькі памяншаецца агульная колькасць абітурыентаў". Паводле яго слоў, скарачэнне пройдзе па ўсіх спецыяльнасцях, перш за ўсё гуманітарнага характару. "Але мы не забараняем ВНУ павялічыць прыём на платнае аддзяленне ў рамках ліцэнзійных патрабаванняў", - дадаў міністр адукацыі.
У прэс-службе Мінадукацыі падкрэслілі, што сёлета правілы паступлення ў ВНУ не зменяцца. У адпаведнасці з пастановай міністэрства № 13 ад 19 лютага 2007 года "Аб правядзенні цэнтралізаванага тэставання па агульнаадукацыйных прадметах у 2007 годзе" выпрабаванні па 11 школьных дысцыплінах пройдуць з 12 па 28 чэрвеня.
Рэгістрацыя абітурыентаў для ўдзелу ў цэнтралізаваным тэставанні будзе праводзіцца з 2 траўня па 1 чэрвеня. Для абітурыентаў, якія не ўзялі ўдзел у цэнтралізаваным тэставанні па ўважлівай прычыне ў асноўны дзень, устаноўлены рэзервовы дзень - 4 ліпеня 2007 года.