20:57 У ААН пройдуць кансультацыі экспертаў па інцыдэнтах у Самалі

29 сакавіка ў штаб-кватэры ААН у Нью-Ёрку пройдуць кансультацыі экспертаў 15 дзяржаў - членаў Савета бяспекі Арганізацыі Аб'яднаных Нацый па расследаванні абставінаў двух трагічных інцыдэнтаў з беларускімі самалётамі ў Самалі. Пра гэта паведаміў саветнік пастаяннага прадстаўніцтва нашай краіны пры ААН Юрый Ярашэвіч. Паводле яго слоў, зараз прадстаўнікі Беларусі абмяркоўваюць з уладамі Самалі дэталі арганізацыі эвакуацыі беларускіх грамадзян і астанкаў членаў загінулага экіпажа грузавога самалёта Іл-76.

Пры спрыяльным развіцці сітуацыі эвакуацыя можа быць ажыццёўлена ў найбліжэйшыя дні. Паводле слоў Ярашэвіча, дапамогу ў вырашэнні пытанняў дастаўкі беларускіх грамадзян аказвае сакратарыят ААН, аднак непасрэдна ў Самалі сілы арганізацыі зараз вельмі абмежаваныя і прадстаўлены трыма супрацоўнікамі дэпартамента па бяспецы.

Усе міратворчыя дзеянні ў гэтай краіне прадпрымаюцца па лініі Афрыканскага саюза, а сама сітуацыя ў Самалі застаецца вельмі напружанай.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі