21:00 Ігара Банцара асудзілі на 10 сутак
Сёння ў Гродне адбыўся суд над затрыманым Ігарам Банцарам, журналістам часопіса “Magazyn Polski”, што выдаецца непрызнаным уладамі Саюзам палякаў.
Суддзя Наталля Казёл пакарала журналіста на 10 сутак. Яго асудзілі паводле 156-га артыкула - дробнае хуліганства, пры гэтым нікога са сведкаў у залу не пусцілі.
Нагадаем, што затрымалі Банцара ў нядзелю ўвечары, калі той ішоў на прэзентацыю фільма “Плошча” Юрыя Хашчавацкага. У абвінавачанні ж напісана, што журналіст бегаў па гродзенскай галоўнай плошчы, смяяўся ды гучна лаяўся.
Зміцер Цвікевіч, Еўрарадыё, Гродна