21:07 У Мінск прыбылі прадстаўнікі Парламенцкай асамблеі АБСЕ

Прадстаўнікі Парламенцкай асамблеі АБСЕ прыбылі з візітам у Мінск. Дэлегацыю ўзначальвае кіраўніца рабочай групы асамблеі па Беларусі Ута Цапф.  15 сакавіка дэлегацыя возьме ўдзел у семінары па пытаннях развіцця дыялогу паміж Беларуссю і Еўрасаюзам у межах Еўрапейскай палітыкі добрасуседства. Мерапрыемства пройдзе ў зале самітаў Нацыянальнай бібліятэкі.

Кіраваць працай семінара будуць намеснік старшыні Палаты прадстаўнікоў Сяргей Забалоцец і кіраўнік рабочай групы ПА АБСЕ па Беларусі Ута Цапф.

Запланаваныя таксама сустрэчы дэлегацыі асамблеі з прадстаўнікамі апазіцыі, у прыватнасці з лідэрам дэмакратычных сіл Аляксандрам Мілінкевічам, і няўрадавых арганізацый.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі